Федерация профсоюзов Беларуси
На главную
Написать письмо
Карта сайта
rss
Главная  / О Федерации  / Символика Федерации профсоюзов Беларуси
Поиск
Знамя Федерации профсоюзов Беларуси

ПАЛАЖЭННЕ
аб Сцягу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

1. Агульная характарыстыка Сцяга

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з'яўляецца яе сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Ён з'яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яго выкарыстанне ў рамках Статута ФПБ і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

2. Мэты заснавання Сцяга

Сцяг заснаваны з мэтай надання ўрачыстасці мерапрыемствам, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

3. Поўнае візуальнае апісанне Сцяга

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае аксамітавае палотнішча сіняга колеру. У верхняй частцы палотнішча вышыты ў прыкрэп сярэбраным люрэксам словы "Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі". У цэнтры палотнішча размешчаны лагатып "ФПБ", выраблены аплікацыяй са светлага і блакітнага аксаміту і абшыты па контуры сярэбраным люрэксам. Лагатып "ФПБ" з двух бакоў акружаюць лаўровыя галіны, выкананыя аплікацыяй з сярэбранай парчы з дапаўненнем вышыўкай гладдзю колеру абвіваючых іх стужак, выкананых аплікацыяй з сіняга атласу, па контуры вышытых у прыкрэп сярэбраным люрэксам.

На стужках вышыты ў прыкрэп сярэбраным люрэксам словы: з левага боку – "салідарнасць", з правага боку – "справядлівасць", у цэнтры крыху ніжэй – "праца".

Палотнішча Сцяга тонкай лініяй па контуры вышыта ў прыкрэп сярэбраным люрэксам.

Памер Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў 1 м х 1,75 м.

Палотнішча Сцяга аблямавана сярэбранымі махрамі. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое фарбуецца ў залацісты (охра) колер і ўвенчана металічным навершам ромбападобнай формы.

У верхняй частцы дрэўка мацуюцца стужкі, якія вытканы сярэбраным люрэксам, белымі і сінімі ніткамі.

4. Семантычнае апісанне Сцяга

Адлюстраваныя на Сцягу словы "салідарнасць", "справядлівасць", "праца" сімвалізуюць адвечныя прынцыпы прафсаюзнага руху.

Лаўровыя галіны з'яўляюцца сімвалам перамогі, славы, узнагароды.

Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню.

5. Выкарыстанне Сцяга

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў вырабляецца ў адным экзэмпляры і знаходзіцца ў службовым кабінеце Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў. Па рашэнню Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Сцяг ФПБ можа выносіцца на з'езды ФПБ, пленумы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

Для паўсюднага выкарыстання ў якасці галоўнага сімвала Федэрацыі прафсаюзаў прызначаецца спрошчаная копія Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў, якая ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру. У верхняй частцы палотнішча размешчаны словы: "Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі", у цэнтры – лагатып "ФПБ".

Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні – 1 : 1,75.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў узнімаецца:

над будынкам штаб-кватэры ФПБ – пастаянна;

над будынкамі саветаў абласных аб'яднанняў прафсаюзаў – пастаянна;

на іншых аб'ектах прафсаюзнай уласнасці – у адпаведнасці з рашэннем Прэзідыума Савета ФПБ, якое выносіцца па звароту кіруючых органаў членскіх арганізацый, уваходзячых у ФПБ.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў можа выкарыстоўвацца пры сустрэчах афіцыйных дэлегацый прафцэнтраў іншых краін і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца прафсаюзнымі органамі.

Пры адначасовым узняцці Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў і сцягаў прафцэнтраў іншых краін, Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў павінен быць узняты з левага боку, сцягі прафцэнтраў іншых краін – з правага боку, калі стаць тварам да фасада будынку або флагштока. Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў размяшчаецца на адным узроуні са сцягамі прафцэнтраў іншых краін.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў можа ўстанаўлівацца ў памяшканнях пасяджэнняў з'ездаў, пленумаў, прэзідыумаў, прафкомаў, прафсаюзных канферэнцый і сходаў, якія праводзяцца прафсаюзнымі органамі, 3 уваходзячымі ў ФПБ, а таксама ў службовых кабінетах намеснікаў Старшыні ФПБ і кіраўнікоў членскіх арганізацый ФПБ.

У час жалобы Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў можа быць узняты ў жалобным афармленні. У гэтым выпадку да дрэўка (флагштока) прымацоўваецца стужка чорнага колеру, канцы якой павінны звісаць да ніжняй часткі Сцяга. Сцяг, узняты ў час жалобы на флагштоку, прыспускаецца на 1/2 даужыні флагштока.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў і яго выява, незалежна ад іх памеру, заўсёды павінны адпавядаць каляровай схематычнай выяве.