|
ПАЛАЖЭННЕ аб Сцягу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Агульная характарыстыка Сцяга Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з'яўляецца яе сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Ён з'яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яго выкарыстанне ў рамках Статута ФПБ і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
Адлюстраваныя на Сцягу словы "салідарнасць", "справядлівасць", "праца" сімвалізуюць адвечныя прынцыпы прафсаюзнага руху. Лаўровыя галіны з'яўляюцца сімвалам перамогі, славы, узнагароды. Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню.
Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў вырабляецца ў адным экзэмпляры і знаходзіцца ў службовым кабінеце Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў. Па рашэнню Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Сцяг ФПБ можа выносіцца на з'езды ФПБ, пленумы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. |