Федерация профсоюзов Беларуси
На главную
Написать письмо
Карта сайта
rss
Главная  / О Федерации
Поиск
Марш Федерации профсоюзов Беларуси

Словы П.Саковіча     Музыка Э.Зарыцкага

Мы долі шчаслівай народу жадаем
І крочым наперад адзінай сям’ей.
Сцяг працы і міру высока трымаем
І множым багацці Радзімы сваей.

Федэрацыя на маршы,
З ею кожны прафсаюз.
Мужнасць нашу, мэты нашы
Паважае Беларусь.

Ідзе Федэрацыя шляхам яднання
І гонар працоўны ўзнімае вышэй.
Заўжды падтрымаем яе намаганні
Для славы Айчыны і шчасця людзей!

Федэрацыя на маршы,
З ею кожны прафсаюз.
Мужнасць нашу, мэты нашы
Паважае Беларусь.

Мы дужыя нашым адзінствам і згодай.
Няма гэткай сілы, каб нас раз’яднаць.
За ўсе даражэй нам давер’е народа
І гонар вялікі – яго апраўдаць!

Федэрацыя на маршы,
З ею кожны прафсаюз.
Мужнасць нашу, мэты нашы
Паважае Беларусь.